Білоруська незалежна профспілка привітала українських шахтарів з професійним святом

Білоруська незалежна профспілка привітала українських шахтарів з професійним святом

Паважаныя ўкраінскія браты!

 Прыміце нашыя шчырыя віншаванні з прафесійным святам — Днём шахцёра!

 Хачу выказаць словы ўдзячнасці людзям, якія сваёй самаадданасцю і мужнасцю забяспечваюць эканамічную бяспеку вашай дзяржавы.

 Сённяшняе свята — гэта радасць працоўных поспехаў, сапраўднае мужчынскае сяброўства і штодзённыя подзвігі. А яшчэ — дзень памяці тых, хто не вярнуўся з забою, каго да гэтага часу аплакваюць маці, жонкі і дзеці.

 Шахцёры — гэта мужныя работнікі, чыя праца праходзіць глыбока пад зямлёй, а плён гэтай працы патрэбны ўсім і кожнаму на нашай планеце. І ўсе мы ўдзячныя вам за гэтую працу, шахцёры! Як шкада, што ваша праца спалучаная з такой небяспекай, што тэхнічны прагрэс не заўсёды здольны абараніць вас стоадсоткава ад непрыемнасцяў пад зямлёй. Жадаем вам ад усёй душы, каб фартуна заўсёды вам ўсміхалася, праца ішла, прыносіла матэрыяльны дастатак і задавальненне. Дома хай чакае верны тыл: жонка, дзеці, сябры. Няхай кожны дзень прыносіць новыя ўражанні, і, акрамя руцінных забояў, жыццё будзе поўнае прыемных сюрпрызаў.

Будзьце здаровыя і шчаслівыя, дарагія браты!

СтаршыняБеларускага Незалежнага прафсаюза,

Мікалай ЗІМІН

About Author